1 верасня 2022 г. Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадставіў гісторыка-дакументальную банэрную выставу навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №1 в. Копішча»

1 верасня 2022 г. у Рэспубліцы Беларусь традыцыйна адзначаецца Дзень ведаў. У гэтым годзе першы ўрок ва ўсіх школах Беларусі праходзіў на тэму «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню». Гісторыя, пра якую ішла гаворка, зберагаецца, сярод іншага, архівамі.

У гэты дзень Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №1 в. Копішча» прадставіў гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945». Школьнікі атрымалі выдатную магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, важнейшымі доказамі сапраўдных гістарычных фактаў.