Аб архіўнай знаходцы асабістага справы беларускага драматурга, сцэнарыста, народнага пісьменніка БССР – МАКАЁНКА Андрэя Ягоравіча ў установе «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці», прымеркаванай Годзе гістарычнай памяці і Дню беларускага пісьменства

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157 «аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», устаноўлена, што Дзень беларускага пісьменства будзе штогод адзначацца ў першую нядзелю верасня. Да гэтага дня архівісты ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» хочуць падзеліцца з чытачамі новай архіўнай знаходкай, што асабліва сімвалічна ў Год гістарычнай памяці.

У фондзе Гомельскага абкама КПБ архівістамі выяўлена асабістая справа № 1650 за 1946-1947 гг. Макаёнка Андрэя Ягоравіча ў перыяд яго працы памочнікам сакратара Журавіцкага райкама КП(б)б. у справе маюцца: аўтабіяграфія, характарыстыкі, даведка аб яго службе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і інш.

З аўтабіяграфіі Андрэя Ягоравіча, напісанай уласнаручна, вынікае – “Я, Макаёнак Андрэй Ягоравіч нарадзіўся ў 1920 годзе ў сям’і селяніна дэр.Борхаў Званецкага сельскага савета Журавіцкага раёна. У 1937 годзе ўступіў у члены ВЛКСМ; у 1938 годзе скончыў 10 класаў Журавіцкай сярэдняй школы. У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, дзе праслужыў да 1942 года ў якасці намесніка палітрука, палітрука роты. У 1942 годзе ўдзельнічаў у баях супраць нямецкіх захопнікаў у Крыме, дзе быў паранены. Пасля ранення і лячэння дэмабілізаваны з РККА. 1943 працаваў у Грузіі ваенруком сярэдняй школы. Пасля вызвалення Гомельскай вобласці пераехаў на ранейшае месцажыхарства. Працаваў сакратаром РК ЛКСМБ, потым адкамандзіраваны ў школу прапагандыстаў ЦК КП(б)Б, накіраваны ў Гродзенскі гаркам КП(б)б у якасці сакратара. У цяперашні час працую памочнікам сакратара Журавіцкага райкама КП(б) б.у члены ВКП(б)прыняты ў 1945 годзе Гродзенскім гаркамам КП (б) б. 15.VIII. 46г.».

Памёр 16 лістапада 1982 года. Пахаваны на Усходніх могілках у горадзе Мінску. Сёння імем Андрэя Ягоравіча названыя вуліцы ў Гомелі і Мінску. У 2000 годзе ў Журавічах (цяпер Рагачоўскі раён), дзе вырас народны пісьменнік, Андрэю Ягоравічу Макаёнку ўсталяваны помнік.

Творчасць Андрэя Ягоравіча Макаёнка-драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча – адна з самых яркіх старонак у гісторыі беларускай літаратуры.

 

Аўтабіяграфія, напісаная Макаенкам Андрэем Ягоравічам. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.7
Аўтабіяграфія, напісаная Макаенкам Андрэем Ягоравічам. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.7об
Асабісты лісток па ўліку кадраў Макаёнка Андрэя Ягоравіча. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.2
Асабісты лісток па ўліку кадраў Макаёнка Андрэя Ягоравіча. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.2об
Асабісты лісток па ўліку кадраў Макаёнка Андрэя Ягоравіча. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.3
Асабісты лісток па ўліку кадраў Макаёнка Андрэя Ягоравіча. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.3об
Даведка на Макаёнка Андрэя Ягоравіча. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.10
Даведка на Макаёнка Андрэя Ягоравіча. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.10об
Характарыстыка на члена ВКП(б) Макаёнка Андрэя Ягоравіча. Ф.144. Оп.21. Д.1650. Л.8
Макаёнак Андрэй Ягоравіч- беларускі драматург, сцэнарыст, народны пісьменнік БССР. Фота з сеткі Інтэрнет
Помнік Андрэю Ягоравічу Макаенка, усталяваны ў 2000 годзе ў Журавічах (цяпер Рагачоўскі раён). Фота з сеткі Інтэрнет
Андрэй Макаёнак са сваім сябрам Іванам Шамякіным. Фота з сеткі Інтэрнет
Макаёнак Андрэй Ягоравіч. Фота з сеткі Інтэрнет