Установа “Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці” прыняла ўдзел у Дні ведаў

Установа “Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці” прыняла ўдзел у Дні ведаў.

Архівіст другой кваліфікацыйнай катэгорыі Сухарэвіч Вольга 1 верасня правяла ўрок з навучэнцамі 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста», у рамках якога закранула адзін з самых трагічных перыядаў у гісторыі горада Брэста – перыяд нямецка -фашысцкай акупацыі, прывяла дакументальныя факты генацыду беларускага народа, нагадала навучэнцам аб страшнай падзеі, калі 23 верасня 1942 г. было расстраляна 54 дзіцяці (выхаванцы Дамачаўскага дзіцячага дома), прадэманстравала фрагменты выставы «Трагічныя старонкі акупацыйнага рэжыму».

Вялікая Айчынная вайна адышла ў мінулае страшнай старонкай гісторыі. Але мы годна будзем захоўваць памяць аб абаронцах Айчыны і ахвярах ваенных падзей.