Гасцямі Дзяржархіва ў г. Глыбокае сталі навучэнцы Глыбоцкай раённай гімназіі і сярэдняй школы № 2 г. Глыбокае.

Штогод у нашай краіне 1 верасня адзначаецца Дзень ведаў. Традыцыйна ў гэты дзень гасцямі Дзяржархіва ў г. Глыбокае сталі навучэнцы Глыбоцкай раённай гімназіі і сярэдняй школы №2 г. Глыбокае. Для рабят праведзены аглядныя экскурсіі па архіве, расказана аб асноўных напрамках работы архіўнай установы, складзе фондаў, умовах захоўвання дакументаў.

У чытальнай зале архіва для вучняў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна». Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Т. М. Аўласава азнаёміла слухачоў з архіўнымі дакументамі, якія расказваюць аб акупацыйным рэжыме ў Глыбоцкім раёне, шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі.