У фондзе аддзела ўпраўлення Віцебскага губвыканкама, які захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, маюцца справы, якія змяшчаюць фатаграфічныя карткі рабочых і служачых устаноў і арганізацый Віцебскай губерні

У фондзе аддзела ўпраўлення Віцебскага губвыканкама, які захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, маюцца справы, якія змяшчаюць фатаграфічныя карткі рабочых і служачых устаноў і арганізацый Віцебскай губерні. У матэрыялах справы прадстаўлены ў тым ліку фатаграфіі школьных работнікаў. У 1923 Дыманаўскай школай I ступені Высачанскай воласці Віцебскага павета загадваў Зіновій Іванавіч Завілейскі. Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1879 у с. Ліво Себежскага павета ў сям’і святара Невядранскай царквы Невельскага павета. У 1985 – 1902 вучыўся ў Віцебскай духоўнай семінарыі, атрымаў званне настаўніка вышэйшага пачатковага вучылішча. З 1.9.1902 па 1.9.1904 выкладаў у двухкласнай школе ў с. Межава Полацкага павета. З 1.9.1904 па 15.8.1905 з’яўляўся настаўнікам ва ўзорнай школе пры другакласнай школе ў м. Янавічы. З 15.8.1905 па 11.10.1905 быў педагогам у двухкласнай школе ў с. Любашкава Віцебскага павета. З 11.10.1905 па 18.10.1906 настаўнік ва ўзорнай школе пры другакласнай школе ў с. Обаль-Ануфрыева ў Полацкім павеце. З 18.10.1906 па 1.11.1918 настаўнік у другакласнай настаўніцкай школе ў с. Завячалле Лепельскага павета. З 1.11.1918 па 15.8.1920 выкладаў у школе II ступені ў м. Чашнікі Лепельскага павета. З 15.8.1920 настаўнік у школе ў ім. Дыманава, у наступным загадчык навучальнай установай.

 

Фотакартка Зіновія Іванавіча Завілейскага, прадстаўленая ў аддзел упраўлення Віцебскага губвыканкама, для атрымання пасведчання асобы. 1921 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці
(ДАВц. Ф. 1821. Воп. 1. Спр. 100. Арк. 876).