Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці павіншаваў з Днём ведаў першакласнікаў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Партызанскага раёна г. Мінска»

«Не бывае маленькай дапамогі,
бываюць вялікія і добрыя сэрцы!»

1 верасня 2022 года ў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Партызанскага раёна г. Мінска» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. Дзяцей з пачаткам навучальнага года павіншавалі прадстаўнікі Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь». Падарункі з канцылярскімі прыладамі дзецям уручылі Баразна Сяргей Віктаравіч — першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Клімовіч Марына Віктараўна — намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці.