Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Кураш В.І. 1 верасня 2022 г. сустрэўся са студэнтамі 1-га курса спецыяльнасцей «гісторыка- архівазнаўства» і «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ

1 верасня 2022 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кураш В.І. сустрэўся са студэнтамі 1-га курса спецыяльнасцей «гісторыка- архівазнаўства» і «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ. Сустрэча была прымеркаваная да Дня ведаў.

Кураш В.І. азнаёміў студэнтаў са структурай і асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіўнай галіны Беларусі, ключавымі праектамі, якія рэалізуюцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў Год гістарычнай памяці і да 100-гадовага юбілею архіўнай службы Беларусі, расказаў аб плённым супрацоўніцтве паміж гістарычным факультэтам БДУ і Дэпартаментам, адказаў на пытанні студэнтаў.