Сярод картаграфічных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, ёсць план зямельнага ўчастка в. Хвескі Віраўлянскага сельскага Савета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, складзены ў 1925 г.

Сярод картаграфічных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, ёсць план зямельнага ўчастка в. Хвескі Віраўлянскага сельскага Савета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, складзены ў 1925 г. Участак, абазначаны на плане лічбай 1, належаў Краўцовым Сцяфану Міхайлавічу і Антону Сцяфанавічу (яго агульная плошча складала 33,6 дзесяціны). Участкам № 2, плошча якога была значна меншая – 7,05 дзесяцін, карыстаўся Кавалёў Цімафей Цітавіч.

 

План зямельнага ўчастка в. Хвескі Віраўлянскага сельскага Савета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, 1925 г. (ф. 907, воп. 4, спр. 19, арк. 1)