У жніўні 2022 г. выйшла ў свет даведачнае выданне “Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. Даведнік. 1918-1920, 1939-1941, 1944-2021.”

У жніўні 2022 г. выйшла ў свет даведачнае выданне “Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. Даведнік. 1918-1920, 1939-1941, 1944-2021.” (укладальнікі: Н. А. Баравік, М. К. Малатоўнік, А. Б. Цыганкова. – Мінск: Каларград, 2022. – 506 с.).

Складальнікамі праведзена вялікая работа па ўключэнні ў даведнік звестак аб усіх фондах па стану на 1 студзеня 2021 г. Да гэтага часу асноўным даведнікам, які адлюстроўвае склад і змест фондаў архіва, з’яўляўся кароткі даведнік па фондах архіва, выдадзены ў 2009 г.

Даведнік прызначаны для шырокага круга карыстальнікаў.

Выданне падрыхтавана ў адпаведнасці з дзеючымі “Правіламі работы дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь” (Мінск, 2006) і метадычнымі рэкамендацыямі па падрыхтоўцы даведнікаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2007 г. № 58.