У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбыўся сход членаў прафсаюзнай арганізацыі

31 жніўня 2022 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці” прайшоў прафсаюзны сход. Адным з асноўных пытанняў парадку дня было пытанне аб выніках VI Пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Падчас пасяджэння былі таксама разгледжаны актуальныя пытанні па ўнясенні змяненняў у склад камісій і арганізацыі кантролю за выкананнем калектыўнай дамовы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы.