Адзіны дзень інфармавання ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»

30 жніўня 2022 г. у адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ходзе правядзення адзінага дня інфармавання работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» асноўным напрамкам гутаркі стала тэма «Даступнае жыллё – прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь».

Дырэктар архіва, А. М. Запартыка разгледзеў асноўныя прыярытэтныя задачы дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь асабліва падкрэсліўшы, што яе напрамкі накірованы на паляпшэнне жыллёвых умоў грамадзян з дзяржаўнай падтрымкай пры будаўніцтве (набыцці) жылля, дыферэнцыраванай па катэгорыях грамадзян і паляпшэнне жыллёвых умоў без дзяржаўнай падтрымкі шляхам развіцця існуючых і стварэння новых фінансавых механізмаў, стварэння спрыяльных умоў пры будаўніцтве жылля на камерцыйнай аснове, павелічэння фонду наёмнага жылля.

Тэма дадзенага мерапрыемства выклікала жывую дыскусію, што тлумачыцца наяўнасцю маладых спецыялістаў (у архіў па заканчэнні вышэйшых навучальных устаноў у 2022 г. прыйшлі працаваць пяць чалавек) якія прысутнічалі на адзіным дні інфармавання і пытанне аб жыллі з’яўляецца для іх прыярытэтным.

Таксама ў ходзе адзінага дня інфармавання былі агучаны асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне працы з маладымі спецыялістамі, якія прыйшлі на працу ў дзяржаўныя ўстановы.