Аб папаўненні дакументамі асабістага паходжання ветэрана архіўнай справы, супрацоўніка партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ Яцковай Аляксандры Яфімаўны

У Год гістарычнай памяці і ў сувязі са стагоддзем Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь фонды ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» папоўніліся дакументамі асабістага паходжання – ветэрана архіўнай справы, супрацоўніка партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ Яцковай Аляксандры Яфімаўны.

Дакументы перадала на захоўванне дачка Аляксандры Яфімаўны. У калекцыі-аўтабіяграфія, асабістыя фатаграфіі, працоўная кніжка, партыйны білет, уліковы картка члена КПСС, пасведчанні і інш.

Яцкава Аляксандра Яфімаўна нарадзілася 11 студзеня 1929 году ў сям’і служачых. Бацька-палітработнік, маці-хатняя гаспадыня.

Аляксандра Яфімаўна пачала сваю працоўную дзейнасць са снежня 1948 года ў пасады тэлеграфісткі дзевятай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі. У 1968 г.скончыла Гомельскі кааператыўны тэхнікум.

Ва ўзросце 33 гадоў уступіла ў кандыдаты члена КПСС у Цэнтральным райкаме КПБ г.Гомеля. Член КПСС – з верасня 1963г.

У сакавіку 1951 прынята на працу сакратаром прыёмнай у Гомельскі абкам КПБ. На гэтай пасадзе прапрацавала больш за 18 гадоў.

З сакавіка 1969 г.па чэрвень 1986 г., каля 17 гадоў, працавала на пасадзе захавальніка фондаў партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ. На працягу ўсіх гадоў працоўнай дзейнасці забяспечвала захаванасць дакументаў партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ. Адрознівалася сціпласцю і адданасцю архіўнай службе.

За шматгадовую добрасумленную працу ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР рашэннем выканкама Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў 23 мая 1985 г.узнагароджана медалём «Ветэран працы».

Усе дакументы, якія перадалі ў архіў, будуць апрацаваны, захаваны і даступныя для цяперашняга і будучага пакаленняў.

 

1. Ветэран архіўнай справы, супрацоўнік партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ Яцкава Аляксандра Яфімаўна. 1963г.
2. Супрацоўнік партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ Яцкава Аляксандра Яфімаўна. 1984г.
3. Ветэран архіўнай справы, супрацоўнік партыйнага архіва Гомельскага абкама КПБ Яцкава Аляксандра Яфімаўна. 1973г.
4. Падчас вытворчага паседжання па арганізацыі справаводства ў партархіве Гомельскага абкама КПБ (другая злева -на права-Яцкова Аляксандра Яфімаўна. 1985г.
5. Яцкова Аляксандра Яфімаўна
6. Пасведчанне да медаля “Ветэран працы”
7. Уліковая картка члена КПСС № 02460017 Яцковай Аляксандры Яфімаўны
8. Пасведчанне захавальніка фондаў Гомельскага абкама КПБ Яцкавай Аляксандры Яфімаўны
9. Партыйны білет № 02460017 Яцковай Аляксандры Яфімаўны
10. Яцкова Аляксандра Яфімаўна на сваім працоўным месцы ў прыёмнай Гомельскага абкама КПБ
11. Яцкова Аляксандра Яфімаўна з калегамі на першамайскай дэманстрацыі
12. Яцкова Аляксандра Яфімаўна з калегамі. Лістапад 1962 г.
13. Яцкова Аляксандра Яфімаўна на нарадзе-семінары захавальнікаў фондаў партыйных архіваў у горадзе Смаленску
14. Яцкова Аляксандра Яфімаўна з калегамі падчас наведвання партыйнага архіва Кіеўскага абкама кампартыі Украіны
15. Яцкова Аляксандра Яфімаўна з калегамі на дэманстрацыі. 9 траўня 1955 г.
16. Калектыўнае фота з калегамі
17. Яцкова Аляксандра Яфімаўна з калегамі
18. Калектыўнае фота з калегамі