Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Збяром школьны партфель»

30 жніўня 2022 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Юлія Рамашка сумесна са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Галінай Пранько ў рамках дабрачыннай акцыі «Збяром школьны партфель» наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу Талстой Юліі Іванаўны ў в. В. Навасёлкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі дзецям падарункі (заплечнікі, школьныя прылады, абутак). У канцы мерапрыемства ў цёплай і душэўнай абстаноўцы прайшло сумеснае чаяванне.