26 жніўня 2022 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Мікалаевіч Кот наведаў установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»

У ходзе наведвання ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» Алег Мікалаевіч Кот азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай архіва, складам дакументаў і ўмовамі іх захоўвання, наведаўшы архівасховішчы; з працай кожнага з аддзелаў. У ходзе рабочага візіту ў архіў Алега Мікалаевіча суправаджаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Сяргей Віктаравіч Баразна.