Ускладанне кветак на магілу ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В.Ю.Лобача работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»

У мэтах захавання гістарычнай памяці, у рамках галіновага праекта па падрыхтоўцы віртуальнай кнігі памяці «Архівісты-пераможцы (пра былых работнікаў архіўных устаноў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны)» архівам было арганізавана мерапрыемства па ўскладанні кветак да магілы Васіля Юльянавіча Лобача.

За баявыя заслугі ветэран быў узнагароджаны ордэнам «Чырвонай Зоркі», медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За абарону Масквы», «За абарону Сталінграда», «За ўзяцце Будапешта». У фонды БДАКФФД сваякамі ветэрана быў перададзены фотаздымак У.Ю.Лобача.

 

1. Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» за ўборкай на магіле ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, работніка БДАКФФД Васіля Юльянавіча Лобача
(26 жніўня 2022 г., Дзяржынскі раён, в.Кукшэвічы, БДАКФФД)
2. Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» за ўборкай на магіле ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, работніка БДАКФФД Васіля Юльянавіча Лобача
(26 жніўня 2022 г., Дзяржынскі раён, в.Кукшэвічы, БДАКФФД)
3. Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», намеснік дырэктара архіва Я.М.Грыневіч і вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата К.А.Лажачнік падчас ускладання кветак на магілу ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, работніка БДА Лабача
(26 жніўня 2022 г., Дзяржынскі раён, в.Кукшэвічы, БДАКФФД)
4. Помнік на магіле ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, работніка БДАКФФД Васіля Юльянавіча Лобача
(26 жніўня 2022 г., Дзяржынскі раён, в.Кукшэвічы, БДАКФФД)
5. Перадача фатаграфіі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, работніка БДАКФФД Васіля Юльянавіча Лобача работнікам архіва
(26 жніўня 2022 г., Дзяржынскі раён, в.Кукшэвічы, БДАКФФД)