29 жніўня 2022 г. у рамках «Адзінага Дня бяспекі» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прайшоў агульны сход супрацоўнікаў

29 жніўня 2022 г. у рамках «Адзінага Дня бяспекі» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прайшоў агульны сход супрацоўнікаў.

На сходзе выступілі загадчык гаспадаркі, грамадскі інспектар па ахове працы Несцераў А.Э., ветэран МНС Юпатаў А.Н. і старшыня прафкама Карпекін К.Г.

У ходзе сходу асвятляліся пытанні, як трэба паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару або іншых надзвычайных сітуацый (НС). Падрабязна расказана аб этапах эвакуацыі супрацоўнікаў архіва ў выпадку НС, яшчэ раз агучана, якія ў архіве існуюць запасныя выхады, як імі карыстацца; прадэманстраваны камплект «самаратавальнік» і паўторана інфармацыя аб месцах яго знаходжання.

Таксама прагучала выступленне аб тым, якія патрабаванні вылучаюцца да арганізацыі бяспечнага працоўнага месца. Яшчэ раз асветлены раздзел «Калектыўнай дамовы», якая тычыцца аховы працы на працоўных месцах.

На сходзе выступіў супрацоўнік архіва – ветэран МНС Юпатаў А.Н. У рамках яго выступлення была паказана падборка навучальных відэаролікаў аб тым, як трэба карыстацца вогнетушыцелямі і для чаго неабходны пажарныя апавяшчальнікі.

Таксама паказаны фільм, які наглядна дэманструе этапы пажару, і растлумачана, як трэба паступаць у выпадку траплення ў ачаг узгарання.

 

1. Выступае загадчык гаспадаркай, грамадскі інспектар па ахове працы Несцераў А.Э.
2. Падчас прагляду відэаролікаў
3. Падчас прагляду відэаролікаў
4. Выступае старшыня прафкама Карпекін К.Г.