12 верасня 2022 года Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці запрашае ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй

Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці запрашае ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 12 верасня 2022 года па адрасе вул.Дзяржынскага, 84, 230005, г. Гродна.

Папярэдні запіс па тэлефону 8(0152) 55 74 53.

У рамках адкрытага мерапрыемства наведвальнікі архіва змогуць даведацца пра гісторыю стварэння архіва, аб складзе фондаў і спецыфіцы дзейнасці ўстановы, дакрануцца да гісторыі, наведаць самае сэрца архіва – сховішчы дакументальных матэрыялаў, непасрэдна ўбачыць працэс рэстаўрацыі і рамонту дакументаў, этапы правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў. Увазе будуць прадстаўлены зборнікі дакументаў і матэрыялаў, інтэрнэт-праекты, падрыхтаваныя пры ўдзеле архіву, выставы дакументаў, што экспануюцца ў чытальнай зале.

У гэты дзень усе жадаючыя атрымаюць кансультацыі па пытаннях арганізацыі камплектавання, прыёму, уліку, захоўвання, выкарыстання архіўных дакументаў.