Аб наведванні ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам у Літве Уладзімірам Несцяровічам Дражыным

У пятніцу, 26.08.2022 года, установу «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» наведаў беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык і дыпламат, Уладзімір Несцяровіч Дражын. У бягучым годзе рыхтуецца выданне кнігі “Нясвіж у лёсе майго пакалення”, якая апісвае падзеі біяграфіі і працоўнай дзейнасці В.М. Дражына ў Нясвіжскім раёне Рэспублікі Беларусь.

У выніку прадуктыўнай працы ў чытальнай зале архіва і пры дапамозе архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Раманавай М.Д., быў ажыццёўлены пошук фатаграфій для ілюстрацыі будучай кнігі, якая плануецца да выдання ў бліжэйшы час.

 

Падчас працы ў чытальнай зале БДАКФФД, злева направа: В. М.Дражын, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.Д.Раманава
(26 жніўня 2022 г., БДАКФФД)