Напярэдадні Дня ведаў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) стартавала акцыя «Збяры партфель першакласніку»

Набліжаецца 1 верасня – доўгачаканае свята ведаў і прыемная нагода для добрай справы. Для першакласніка гэты дзень асабліва хвалюючы і радасны, і наша задача – зрабіць для іх гэты дзень яркім і запамінальным, адзначыў намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П.

Праводзіць падобныя акцыі ў сценах установы стала ўжо добрай традыцыяй. Такая дапамога будзе добрай дапамогай і пазбавіць сем’і дзяцей-першакласнікаў ад часткі расходаў па падрыхтоўцы да навучальнага года.

Падарункамі традыцыйна сталі ручкі, алоўкі, фламастэры, клей, фарбы, наборы каляровай паперы і кардону, альбомы і сшыткі – усё, што трэба для школьнікаў. Яркія наборы неабходнага прыладдзя ўжо знайшлі ў сценах ДАГв першых сваіх адрасатаў.

Уручаючы падарунак, са словамі наказу і віншаванні да першакласніка звярнулася старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДАГв Лазавенка Ю.В., пажадаўшы юнаму школьніку слухацца бацькоў і добра вучыцца, а таксама здароўя і сіл у новым навучальным годзе.

Акрамя таго, у межах акцыі, з прафсаюзных сродкаў установы была аказана фінансавая падтрымка на падрыхтоўку да школы і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту. Падобныя сустрэчы і дапамога для работнікаў ДАГв, маюць намер працягвацца.