Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць»
26 жніўня 2022 года на базе Мінскага філіяла Расійскага эканамічнага ўніверсітэта ім. Пляханава прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Экспертамі на мерапрыемстве выступілі: Ігар Мароз — дырэктар навукова-практычнага цэнтра генеральнай пракуратуры РБ, Юлія Рамашка — дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Андрэй Мяхедка — старшыня РТМА «Прасоўванне моладзі», Валянціна Даўгалёва — старшыня Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь».
У ходзе дыялогавай пляцоўкі Валянціна Даўгалёва адзначыла: «Сацыяльная памяць пакаленняў і захаванне традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа дадуць магчымасць супрацьстаяць унутраным і знешнім пагрозам у разрэзе геапалітыкі і фарміраванні цвёрдай ідэалогіі дзяржавы». Ключавы акцэнт падчас размовы быў зроблены на захаванне памяці аб страшных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і подзвігу нашых продкаў. Дырэктар дзяржархіва Юлія Рамашка прадставіла ўвазе прысутных дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве і пацвярджаюць факты генацыду беларускага насельніцтва, а таксама зрабіла акцэнт, што ў 2022 годзе спаўняецца 100 гадоў архіўнай службе Беларусі.