26 жніўня 2022 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадставіў гісторыка-дакументальную банэрную выставу ўдзельнікам канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскай вобласці «Час патрыётаў: ад традыцый да сучаснасці»
26 жніўня 2022 года ў г. Маладзечна адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў Мінскай вобласці «Час патрыётаў: ад традыцый да сучаснасці». На галоўны жнівеньскі форум з’ехаліся работнікі сферы адукацыі з усяго сталічнага рэгіёна.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прэзентаваў гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945». Гісторыка-дакументальная экспазіцыя, складзеная на аснове актаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў, а таксама сведчанняў відавочцаў, данясенняў, рапартаў і спецпаведамленняў, выклікала непадробную цікавасць у кіраўніцтва вобласці, педагогаў і іншых удзельнікаў мерапрыемства.