Віртуальная выстава «Я шчаслівы чалавек…», прысвечаная 75-годдзю мастака Мікалая Іванавіча Таранды
«Нехта спявае сваю песню на пачатку жыцця.
А я праспяваю сваю ў канцы, гадоў праз дзесяць…
Трымаю ў руках струну, якую трэба пацягнуць – і яна загучыць».
М.І. Таранда
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу «Я шчаслівы чалавек…», прысвечаную Мікалаю Іванавічу Тарандзе – майстру нацюрморта і пейзажа, які сёлета святкуе свой 75-гадовы юбілей.
Мікалай Іванавіч з тых натур, якіх называюць несуцішнымі. Акрамя актыўнай творчай дзейнасці ён надае вялікую ўвагу працы з творчай моладдзю, падрыхтоўцы маладых мастакоў.
Адданасць беларускай зямлі, роднаму краю вызначаюць асноўны змест жывапісных кампазіцый мастака, а яго вялізнае творчае захапленне мастацтвам, высокая працаздольнасць, наяўнасць яркай індывідуальнасці, становяцца залогам яго поспехаў і дасягненняў.
У 1997 годзе Мікалай Іванавіч узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», таксама неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі.
Жадаем Мікалаю Іванавічу невычэрпнага натхнення для стварэння новых шэдэўраў, каб кожны дзень цешыў нечым прыемным і здзіўляў нечым асаблівым, тым самым натхняючы на нешта грандыёзнае. Здароўя, поўнай гармоніі ў душы і ў жыцці, а таксама поспехі і каханні родных людзей.