12 верасня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.

12 верасня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» па адрасе: вул.Камсамольская, 21, г.Орша, адбудзецца Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.

У гэты дзень усе жадаючыя могуць наведаць установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» і азнаёміцца з яе дзейнасцю, атрымаць кансультацыі па пытаннях архіўнай справы і справаводства.

У архіве для азнаямлення будуць прадстаўлены зборнікі архіўных дакументаў, падрыхтаваныя і выдадзеныя ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы».

Госці архіва могуць наведаць выставу «Лістая старонкі гісторыі…», прысвечаную 100-годдзю архіўнай службы Беларусі, таксама іх увазе будзе прадстаўлена віртуальная выстава «Архіўная справа Аршаншчыны: мінулае, сучаснасць».

Будуць праведзены экскурсіі зборных груп з наведваннем архівасховішча, рэстаўрацыйнай майстэрні, чытальнай залы.

Усе пытанні па арганізацыі мерапрыемства, а таксама папярэдні запіс па тэл. 51 20 30 ці 53 36 69.

Час правядзення: 10.00 – 16.00 гадзін.

Запрашаем прыняць удзел.