12 верасня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі
12 верасня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.
Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з сапраўднымі архіўнымі дакументамі, парадкам працы ў чытальнай зале архіва, а таксама атрымаць кансультацыю па пытаннях выкарыстання архіўных дакументаў.
У холе архіва будзе размешчана банэрная выстава да 100-годдзя архіўнай службы «АРХІЎ І ЧАС: захаванне мінулага ў імя будучыні», у чытальнай зале можна будзе азнаёміцца з гісторыка-дакументальнай выставай «Мінску 955!».
Запрашаем ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» 12 верасня па адрасе вул. Казлова, 26, г. Мінск.
Папярэдні запіс па тэл. 8(017) 297 76 10.