У гонар 100-годдзя архіўнай службы Беларусі 12 верасня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй
У гонар 100-годдзя архіўнай службы Беларусі 12 верасня 2022 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй.
Наведвальнікі змогуць пабываць на экскурсіі ў архіве, пазнаёміцца са складам дакументаў, якія захоўваюцца, атрымаць кансультацыю спецыялістаў аб парадку прадастаўлення паслуг у сферы архіўнай справы.
Таксама будзе магчымасць пазнаёміцца з выставай архіўных дакументаў «Мы гэтай памяці верныя!» (аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ на тэрыторыі зоны камплектавання архіва), а таксама прэзентацыяй аб гісторыі дзяржаўнага архіва.
Работнікі архіва будуць рады бачыць Вас і адказаць на пытанні!
Месца правядзення дня адчыненых дзвярэй: вул.Нафтавікоў, 88, г.Рэчыца.
Дата: 12 верасня 2022 года
Час правядзення: 9.00 – 12.00, 13.00 – 16.00 гадзін.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (02340) 9 50 99, 9 60 23, 3 25 15.