Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прэзентаваў гісторыка-дакументальную банэрную выставу ў адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска

23 жніўня 2022 года ў адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска адбылося пасяджэнне па пытанні «Аб рэалізацыі Плана мерапрыемстваў у рамках Года гістарычнай памяці». Для ўдзельнікаў мерапрыемства Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прэзентаваў гісторыка-дакументальную банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945».

Прадстаўленыя на выставе дакументы сведчаць аб бесчалавечных злачынствах нацыстаў і іх памагатых, учыненыя ў адносінах да мірнага насельніцтва, якое зведала ўсе нягоды і жахі акупацыйнага рэжыму. Гісторыка-дакументальная экспазіцыя складзена на аснове актаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў, а таксама сведчанняў відавочцаў, данясенняў, рапартаў і спецпаведамленняў, дакладаў партыйных і савецкіх органаў, заключэнняў следчых і судова-медыцынскіх экспертаў.