12 верасня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.

У гэты асаблівы дзень дзяржаўны архіў упершыню адчыніць дзверы для ўсіх жадаючых гасцей і пазнаёміць са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіўных сховішчах на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

Наведвальнікі таксама змогуць азнаёміцца ​​з сапраўднымі архіўнымі дакументамі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, навукова-даведачным апаратам архіва, даведачна-інфармацыйным фондам, а таксама з парадкам работы ў чытальнай зале архіва.

У гэты дзень усе ахвочыя атрымаюць кансультацыі па пытаннях арганізацыі камплектавання, уліку, захоўвання, выкарыстання архіўных дакументаў, правядзенні самастойнага пошуку архіўных дакументаў і шмат карыснай інфармацыі.

Таксама супрацоўнікі архіва акажуць дапамогу ў пошуку звестак аб Вашай сям’і і дадуць рэкамендацыі аб магчымасцях пошуку інфармацыі ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь.

У Дзень адчыненых дзвярэй для гасцей дзяржаўнага архіва супрацоўнікамі будуць арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве, а таксама наведвальнікаў чакаюць дзеючыя выставы архіўных дакументаў і фатаграфій.

Акрамя гэтага, падчас правядзення Дня адчыненых дзвярэй плануецца аказаць кансультацыі аб арганізацыі пошуку архіўнай інфармацыі.

Дзень адчыненых дзвярэй у дзяржаўным архіве – гэта выдатная магчымасць зірнуць на архіўную ўстанову «знутры» і разабрацца з актуальнымі для Вас пытаннямі.

Усіх жадаючых запрашаем ва ўстанову «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» 12 верасня па адрасе вул. Сялянская,14, 246050, г.Гомель.

Папярэдні запіс па тэлефоне 8(0232) 34 53 81.