Дзень інфармавання ў Нацыянальным архіве на тэму «Меры, якія прымаюцца па супрацьдзеянні карупцыі»

23 жніўня 2022 года ў рамках штотыднёвага дня інфармавання ў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» адбылася сустрэча прадстаўнікоў калектыва са старэйшым пракурорам аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю В.Б.Трубінай па тэме «Меры, якія прымаюцца па супрацьдзеянні карупцыі». Дакладчык у сваім выступе распавяла аб асноўных метадах процідзеяння карупцыі, замацаваных у дзеючым заканадаўстве, надала асаблівую ўвагу тлумачэнню асобных артыкулаў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» ад 15 ліпеня 2015 года №305-з.

Дадзеная тэма выклікала жывую цікавасць работнікаў архіва, на ўсе пытанні В.Б.Трубінай былі дадзены вычарпальныя адказы.