23 жніўня навучэнцы ДУА “Рэчыцкая раённая гімназія” у рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” наведалі Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы

23 жніўня навучэнцы ДУА «Рэчыцкая раённая гімназія» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» наведалі Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы, дзе для іх была праведзена аглядная экскурсія і лекцыя «Мы гэтай памяці верныя!».

Падчас сустрэчы дзеці пабывалі ў архівасховішчы, дзе архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў Таццяна Фралова расказала пра дакументы, якія захоўваюцца ў архіве, і прадставіла ўвазе юных гасцей старэйшыя з іх. Загадчык аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Ірына Комар пазнаёміла гімназістаў са спецыфікай работы аддзела, у прыватнасці, з прашыўкай спраў і фарміраваннем фондаў асабістага паходжання. А вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Сяргей Жарносенка праінфармаваў навучэнцаў аб рабоце чытальнай залы архіва.

Затым удзельнікі і госці сустрэчы перайшлі да галоўнай тэмы лекцыі – генацыд беларусаў на акупаванай тэрыторыі г. Рэчыцы і Рэчыцкага раёна ў 1941 – 1943 гг. Гімназісты пачулі асноўныя звесткі аб бесчалавечнай палітыцы германскага фашызму ў адносінах да мірных савецкіх грамадзян і пазнаёміліся з дакументамі, якія змяшчаюць гэтыя звесткі на выставе.