Аб навучальным семінары па прафілактыцы бяспекі жыццядзейнасці, які праходзіў на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»
23 жніўня 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з супрацоўнікамі архіва праведзены навучальны семінар па прафілактыцы бяспекі жыццядзейнасці.
Вучобу правёў прадстаўнік Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях – інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, капітан унутранай службы (МНС РБ) Пасканны Ягор Анатольевіч.
Семінар уключаў у сябе тэарэтычную і практычную часткі. Падчас тэарэтычнай часткі Ягор Анатольевіч праінфармаваў супрацоўнікаў аб сітуацыі, якая пажаранебяспечнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Гомельскай вобласці і г.Гомелі. Распавёў аб асноўных прычынах гібелі людзей на пажарах, нагадаў якія меры бяспекі неабходна выконваць каб зберагчы сябе, сваіх блізкіх і свой дом ад узнікнення пажару.
Першая частка семінара суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, у якой прыведзена статыстыка гібелі пры пажарах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за бягучы перыяд 2022 года. Так, за бягучы перыяд у Рэспубліцы Беларусь адбылося 4010 пажараў на якіх загінула 405 чалавек, з іх 5 дзяцей. У Гомельскай вобласці-616 пажараў, 73 чалавекі загінула. Па Г. Гомелю-83 пажару, 8 чалавек загінула.
Перш чым прыступіць да практычнай часткі заняткі, Ягор Анатольевіч расказаў аб тым, як правільна карыстацца вогнетушыцелем у выпадку выяўлення узгарання. Прапрацаваны таксама шляхі эвакуацыі пры ўзнікненні НС. Архівісты пад яго кіраўніцтвам вучыліся карыстацца парашковым вогнетушыцелем. Усе ўдзельнікі справіліся з пастаўленай задачай і набылі новы карысны навык.
У рамках года гістарычнай памяці супрацоўнікі архіва азнаёмілі Андрэя Канстанцінавіча з дакументамі па генацыдзе беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве, а таксама правялі аглядную экскурсію.
У завяршэнні Ягор Анатольевіч парэкамендаваў спампаваць абноўленую версію прыкладання «МНС Беларусі: дапамога побач». Гэта дадатак па праве спатрэбіцца кожнаму ўладальніку смартфона або планшэта. Бо кожны з нас павінен быць у курсе неспрыяльных прагнозаў надвор’я або мець пад рукой інфармацыю, як дзейнічаць у любой надзвычайнай сітуацыі.