22 жніўня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылася вучоба работнікаў архіва па тэме «Бяспека жыццядзейнасці»

22 жніўня 2022 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбылася вучоба работнікаў архіва па тэме «Бяспека жыццядзейнасці». Навучанне правёў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, капітан унутранай службы (МУС РБ) Пасканны Ягор Анатольевіч.

У рамках лекцыі, Ягор Анатольевіч расказаў аб статыстыцы гібелі людзей ад асноўных знешніх прычын у Рэспубліцы Беларусь, падзяліўся з работнікамі архіва зводкамі па пажарах за бягучы 2022 год у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года на тэрыторыі г. Гомеля Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, падчас мерапрыемстваў для супрацоўнікаў архіва былі асветлены пытанні папярэджання пажараў у побыце, на вытворчасці і экстранага рэагавання ў надзвычайнай сітуацыі. Таксама была прадэманстравана прэзентацыя і відэаролік «Як гарыць пакой» у мэтах навучання калектыву ДАГв культуры бяспекі.

На заканчэнне сустрэчы інспектар правёў практычны занятак, азнаёміўшы калектыў архіва з уладкаваннем і работай вогнетушыцеля. У рамках навучання кожны супрацоўнік архіва замацаваў атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы. Работнікам былі ўручаны памяткі па правілах грамадскай бяспекі і жыццядзейнасці.