Школьныя канікулы заканчваюцца, знаёмства з архівам працягваецца

19 жніўня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне пабывалі члены Кобрынскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ».

Як захоўваюцца дакументы, у якім парадку можна звярнуцца з запытам у архіў, дзе рыхтуюць спецыялістаў архіўнай сферы дзейнасці – на ўсе гэтыя пытанні падчас экскурсіі адказала загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў архіва Святлана Заруба.