Візіт старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»

Сёння у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў 275 тысяч фотаздымкаў, 52 тысячы кінадакументаў, 7 тысяч відэадакументаў, амаль 23 тысячы гуказапісаў.

Частачку гэтай ўнікальнай гісторыі пабачыў і патрымаў у далонях старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Іван Эйсмант. Дарэчы, кадры гэтай падзеі ўжо таксама занатаваны летапісным почыркам БДАКФФД. Трымальнікі дзяржаўнай гісторыі правялі для Івана Міхайлавіча экскурс ў настальгічнае мінулае і падзяліліся сакрэтамі, як жа ў сучасных тэхналагічных умовах і няўмольнай плыні часу захаваць унікальную, нават рарытэтную, спадчыну для нашчадкаў. Звярнулі ўвагу і на тое, што адной з асноўных крыніц папаўнення фондаў з’яўляюцца дакументы, перададзеныя Белтэлерадыёкампаніяй. На сустрэчы А.М.Ганчар і І.М.Эйсмант сумесныя праекты, дзякуючы якім архіўныя дакументы стануць даступнымі для шырокага кола гледачоў. Як кажуць, у добры шлях, тым больш, што Год гістарычнай памяці для архіўнай службы Беларусі юбілейны – 100-гадовы!

 

1. Дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Ганчар і старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі І.М.Эйсмант у архівасховішчы фонадакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(17 жніўня 2022 г., г.Дзяржынск, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія)
2. Дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Ганчар, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Л.У.Копаць, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі І.М.Эйсмант, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Я.М. у архівасховішчы кінадакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(17 жніўня 2022 г., г.Дзяржынск, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія)
3. Дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Ганчар, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі І.М.Эйсмант і загадчык аддзела аблічбоўвання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва А.С.Цюхай у апаратнай
(17 жніўня 2022 г., г.Дзяржынск, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія)
4. Дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Ганчар і старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі І.М.Эйсмант у архівасховішчы фонадакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(17 жніўня 2022 г., г.Дзяржынск, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія)
5. Дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Ганчар і старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі І.М.Эйсмант у архівасховішчы фотадакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(17 жніўня 2022 г., г.Дзяржынск, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія)