Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць»

19 жніўня 2022 года на прадпрыемстве SARYARKA адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Удзельнікамі тэматычнай сустрэчы сталі супрацоўнікі арганізацыі, а ў якасці экспертаў выступілі: намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска — Філіповіч Л., дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, член Савета Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» — Рамашка Ю., старшыня Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» — Даўгалёва В.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі важнасць захавання традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, памяці аб страшных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і подзвігу нашых продкаў. У час размовы асаблівая ўвага была ўдзелена сям’і як ячэйцы грамадства, якая фарміруе не толькі ўзаемаадносіны, але і карціну свету ў цэлым.