18 жніўня нарадзіўся военачальнік, генерал-маёр Іосіф Лявонавіч Леановіч

Іосіф Лявонавіч Леановіч нарадзіўся 18 жніўня 1896 г. у в. Кублічы (цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласці). У 1916 г. скончыў Віленскае ваеннае вучылішча, кулямётныя курсы Араніенбаўмскай афіцэрскай школы. У 1928 г. завяршыў навучанне ў Ваеннай акадэміі ім. М. В. Фрунзе, у якой выкладаў з 1934 г. У 1939 г. выкладаў у Ваеннай акадэміі Генштаба.

Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войн. У гады Вялікай Айчыннай вайны – начальнік аператыўнага аддзела штаба 18 арміі Паўднёвага фронту, з кастрычніка 1941 г. начальнік штаба 18 арміі. У 1952 г. выйшаў у адстаўку.

Памёр 27 студзеня 1975 г. у Маскве.

 

Пасведчанне слухача 3 курса асноўнага факультэта Ваеннай акадэміі РККА імя М.В. Фрунзе Іосіфа Лявонавіча Леановіча. Лістапад 1927 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці (ДАВц). Ф. 132. Воп. 2. Спр. 422. Арк. 1.
Пасведчанне, выдадзенае Паліне Васільеўне Леановіч у тым, што яе сын Іосіф Лявонцьевіч Леановіч знаходзіцца на службе ў шэрагах Чырвонай арміі пры штабе 27 Омскай стралковай Чырванасцяжнай дывізіі імя Італьянскага пралетарыяту. 11 лютага 1929 г. ДАВц. Ф. 132. Воп. 2. Спр. 422. Арк. 5.