«Архівы – школе»: экскурсія для курсантаў Магілёўскага інстытута МУС»

16 жніўня 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» правялі аглядную экскурсію для курсантаў Магілёўскага інстытута МУС, якія займаюцца навуковым даследаваннем гісторыі міліцыі.

Архівіст 1 кв. катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І. Швыроў азнаёміў навучэнцаў з правіламі працы ў чытальнай зале, складам архіўных фондаў, найбольш цікавымі і запатрабаванымі дакументамі. Асобная ўвага была нададзена фондамі, звязанымі з праваахоўнай сістэмай: упраўленні міліцыі, пракуратура, следчыя і судовыя органы.

Затым курсанты, разам са сваім навуковым кіраўніком – кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам А.А. Вараб’ёвым, пабывалі ў архівасховішчы, дзе архівіст 2 кв. катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў В.В. Клебча расказала аб арганізацыі і ўмовах захоўвання дакументаў.