18 жніўня 2022 г. у рамках рэспубліканскага праекта «Архівы: памяць аб мінулым у імя будучыні» для байцоў студэнцкіх атрадаў г.Віцебска – членаў БРСМ супрацоўнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці была праведзена лекцыя «Архівы – скарбонка гістарычнай памяці»

Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ і Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі ў Год гістарычнай памяці рэалізуюць патрыятычны рэспубліканскі праект «Архівы: памяць аб мінулым у імя будучыні».

Галоўная мэта праекта – асвета і патрыятычнае выхаванне моладзі на аснове матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі.

18 жніўня 2022 г. у рамках праекта для байцоў студэнцкіх атрадаў г.Віцебска – членаў БРСМ супрацоўнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці была праведзена лекцыя «Архівы – скарбонка гістарычнай памяці».

У час лекцыі была не проста асветлена роля архіваў у захаванні гістарычнай памяці, але і больш падрабязна расказана аб метадах і спосабах пошуку інфармацыі, у прыватнасці дакументаў, звязаных з будаўніцтвам і рэканструкцыяй студэнцкімі будаўнічымі атрадамі памятных мемарыялаў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.) на тэрыторыі нашай краіны.

Завяршылася лекцыя экскурсіяй у архівасховішча.