У мэтах спрашчэння работы з Парталам рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь арганізаваны доступ па QR-кодзе

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь дае для грамадзян магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі, што садзейнічае павышэнню якасці аказання дзяржаўных паслуг.

Нядаўна на ім з’явілася функцыя QR-кода арганізацыі.

Грамадзяніну, які атрымаў паслугу і жадае ацаніць якасць яе прадастаўлення, неабходна прайсці рэгістрацыю, а затым – дастаткова адсканаваць QR-код і перайсці на старонку адпаведнага дзяржаўнага органа або арганізацыі на партале.

 

QR-код Дзяржархіва Віцебскай вобласці для хуткага доступу да профіля архіва.
QR-код для хуткага доступу да анкеты архіва.