27 ліпеня 1913 г. нарадзіўся Ілля Платонавіч Янчанка – поўны кавалер ордэна Славы

27 ліпеня 1913 г. нарадзіўся Ілля Платонавіч Янчанка – поўны кавалер ордэна Славы.

Ілля Платонавіч быў ураджэнцам вёскі Калмакова (цяпер – Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці). У гады Вялікай Айчыннай вайны ён ваяваў на Заходнім, 1, 3, і 4-м Украінскіх франтах. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, быў узнагароджаны ордэнамі Славы I, II і III ступеней і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.

У снежні 1945 г. І.П. Янчанка быў дэмабілізаваны. Жыў у Віцебску. Працаваў маставым абходчыкам дыстанцыі шляху Беларускай жалезнай дарогі. Памёр 10 снежня 1991 г.

У Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў складзе Калекцыі дакументаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. захоўваюцца асабістыя дакументы І.П. Янчанкі (аўтабіяграфія, успаміны, пасведчанні аб узнагароджанні ўрадавымі ўзнагародамі, фотаздымкі).