“Архівы – школе”: аглядная экскурсія па архіве для Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі
21 ліпеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы — школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася аглядная экскурсія для ўдзельнікаў пасяджэння бюро Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.В.Троцкая пазнаёміла прысутных з гісторыяй стварэння архіва, зонай абслугоўвання, спецыфікай работы з найбольш запатрабаванымі дакументамі. Госці былі азнаёмлены з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі горада Магілёва і наваколля, Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама работнікі архіва правялі экскурсію па архівасховішчы і паказалі, як праходзіць працэс алічбоўкі дакументаў.