Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці адкрыў мабільную банэрную выставу «ГЕНАЦЫД МІРНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА НА ТЭРЫТОРЫІ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1941-1945»

У рамках Года гістарычнай памяці Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці 23 ліпеня на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» адкрыў мабільную банэрную выставу «ГЕНАЦЫД МІРНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА НА ТЭРЫТОРЫІ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЧЫННАЙ ВАЙНЫ 1941-1945»
Дакументы, прадстаўленыя на выставе, сведчаць аб бесчалавечных злачынствах нацыстаў і іх памагатых, учыненых у адносінах да мірнага насельніцтва, жанчын, дзяцей, старых, якія зазналі ўсе нягоды і жахі акупацыйнага рэжыму.

Выстаўка ўнікальная па комплексе сабраных дакументаў: акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі (ЧДК) і іншых органаў па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў, сведчанні відавочцаў, данясенні, рапарты і спецпаведамленні, даклады партыйных і савецкіх органаў, заключэнні следчых і судова-медыцынскіх экспертаў.

Архіўныя дакументы — найважнейшыя доказы ўчыненых злачынстваў, якія закліканы засведчыць факты генацыду мірных савецкіх грамадзян, успомніць і ўвекавечыць іх імёны, выявіць раней невядомыя факты зверстваў і злачынцаў, якія пазбеглі пакарання. Злачынствы супраць чалавечнасці не маюць тэрміна даўнасці.

Выстаўка дакументаў з’яўляецца данінай памяці загінуўшым і садзейнічае гістарычнай справядлівасці, умацоўваючы прынцып адзінства нацыі, маральнасць і патрыятызм.