14 ліпеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы — школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова»

14 ліпеня 2022 г. у рамках акцыі «Архівы — школе» ва ўстанове <Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася экскурсія для студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова». Архівіст 1 кв. катэгорыі навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі архіва А.У.Петухоў пазнаёміў студэнтаў з гісторыяй архіва, зонай абслугоўвання архіва, спецыфікай работы з найбольш запатрабаванымі дакументамі. Таксама навучэнцы былі азнаёмлены з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі горада Магілёва і наваколля, Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Мікалаевіча Мігая і Іосіфа Міхайлавіча Цісоўскага.

Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў С.Л.Шараева правяла экскурсію па сховішчы, і расказала школьнікам аб арганізацыі і ўмовах захоўвання дакументаў.