19 ліпеня 2022 у Год гістарычнай памяці ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» была падрыхтавана і размешчана на базе Гомельскага завода ліцця і нармалей выстава пад назвай «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых. Гомельская вобласць»

19 ліпеня 2022 у Год гістарычнай памяці ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГам) была падрыхтавана і размешчана на базе Гомельскага завода ліцця і нармалей (далей – ГЗЛіН) выстава пад назвай «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых. Гомельская вобласць».

У адкрыцці выставы прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай акрузе №32 Данчанка А.М.

Мэта выставы – уцягнуць работнікаў прадпрыемстваў у вывучэнне архіўных дакументаў аб генацыдзе беларускага народа з боку нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адкрыў мерапрыемства Данчанка Аляксандр Міхайлавіч. У сваёй уступнай прамове ён адзначыў, што ў краіны, якая не шануе сваю гісторыю няма будучыні. Мы павінны памятаць і не дапусціць паўтарэння гэтай страшнай трагедыі – масавага знішчэння людзей.

У ходзе мерапрыемства работнікі ГЗЛіН азнаёміліся з дакументальнай выставай, падрыхтаванай супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць палітыку нацыстаў у гады нямецкай акупацыі Гомельскай вобласці.

Акрамя таго, для супрацоўнікаў завода ў актавай зале прадпрыемства са сваім дакладам па вышэйпаказанай тэме выступіў дырэктар ГАГам Сушчэвіч А.М.

Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што адной з самых жахлівых старонак гісторыі з’яўляецца знішчэнне мірнага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Назаўжды ў нашай памяці застануцца: спаленая разам з жыхарамі вёска Ола, канцэнтрацыйны лагер каля гарадскога пасёлка Азарычы. Горкія старонкі Вялікай Айчыннай вайны на Гомельшчыне ўжо перавернуты, але іх неабходна ведаць і памятаць. Памятаць, каб не паўтарыць.