Аб фондзе «Дзяржаўны Беларускі кінатэхнікум Дзяржаўнага трэста кінапрамысловасці «Белдзяржкіно»

6 ліпеня 1928 года ў Нью-Йорку адбыўся першы ў свеце цалкам агучаны кінасеанс. Гэта прывяло да далейшага тэхнічнага прагрэсу ў кіно і пашырэння сферы яго ўплыву.

Вытворчасць фільмаў з першых гадоў савецкай улады была ў галіне інтарэсаў дзяржавы. Не дзіўна, што ў канцы 1920-х гадоў у БССР вырашылі стварыць уласную «фабрыку» кінаіндустрыі. І месцам для гэтага было абраны Віцебск.

1 лютага 1932 года ў Віцебску адчыніўся Дзяржаўны Беларускі кінатэхнікум. У першым наборы было 72 чалавекі, з якіх 32 паступілі на сцэнарнае аддзяленне, 40 – на кінатэхнічнае.

У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці знаходзіцца фонд кінатэхнікума – 140 спраў за 1932 – 1939 гады: навучальныя планы і праграмы, пратаколы пасяджэнняў педагагічных саветаў і вучняў, загады па тэхнікуму, дакументы па асабоваму складу і г.д.

 

Аб’ява пра пачатак восеньскага набору студэнтаў 1935 года на першы курс кінатэхнічнага аддзялення Дзяржаўнага Беларускага кінатэхнікума. ДАВц. Ф. 1539. Воп. 1. Спр. 22. Арк . 9.