Адзначаецца 135 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага мастака Марка Захаравіча Шагала (1887–1985).

Вялізную ролю па ўвекавечванні памяці мастака ў Віцебску адыграў Давід Рыгоравіч Сімановіч (1932–2014) – паэт, празаік, перакладчык, старшыня Шагалаўскага камітэта. У яго асабістым фондзе № 2260, які захоўваецца ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці, маюцца дакументы аб арганізацыі і правядзенні I – XXIII Шагалаўскіх дзён, аб дзейнасці Шагалаўскага камітэта, стварэнні дома-музея Марка Шагала ў г. Віцебску, фатаграфіі мерапрыемстваў, прысвечаных памяці мастака.

 

1. Юдэль Пэн. “Партрэт Марка Шагала”
2. Адкрыццё помніка Марку Шагалу 5 ліпеня 1992 г.
3. III Шагалаўскія дні ў Віцебску 6-7 ліпеня 1993 г.
4. Давід Сімановіч з унучкай М. Шагала Мерэт Мейер