Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ўсклалі кветкі да магілы Я. Купалы на Ваенных могілках сталіцы

28 чэрвеня 2022 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці і 80-х угодкаў трагічнай гібелі народнага паэта, з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, супрацоўнікі дзяржархіва ўсклалі кветкі да манумента класіка беларускай літаратуры Я. Купалы.

На Ваенных могілках сталіцы ўшанавалі культавага для нашай культуры паэта. Так званыя «Жальбіны» ў імя Купалы адбыліся ля месца яго пахавання. Роўна 80 гадоў таму не стала народнага паэта. Я. Купала быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, але ў 1962 годзе яго прах перавезлі ў Мінск і перапахавалі побач з магілай маці. У знак памяці ўсклалі кветкі да манумента, «любімыя Купалай белыя ружы».