Прэзентацыя кнігі з серыі «Без тэрміна даўнасці» ў Бабруйске
27 чэрвеня 2022 г. у Занальным дзяржаўным архіве ў г. Бабруйску адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынства нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Магілёўская вобласць».
Ва ўступным слове дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураш расказаў аб вялікай рабоце па папулярызацыі дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якая праводзіцца ў архіўнай галіне. Ён адзначыў, што праект «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» паказаў, што архіўным установам рэспублікі пад сілу вырашаць самыя складаныя задачы па выданню серыйных шматтомных дакументальных зборнікаў. Дырэктар дэпартамента звярнуў увагу на тое, што беларускімі архівістамі створан вялікі навуковы зачын у вывучэнні розных аспектаў акупацыйнай палітыкі нацыстаў.
Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) А. К. Дземянюк коратка праінфармаваў прысутных аб падрыхтоўцы серыі «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» у цэлым, падкрэсліўшы, што ў 6-ці выдадзеных зборніках апублікавана больш за тысячу дакументальных сведчанняў злачынстваў нацыстаў супраць мірнага насельніцтва Беларусі.
Загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С. В. Кулінок распавёў аб складзе дакументаў зборніка па Магілёўскай вобласці, іх асаблівасцях і інфарматыўнасці. Ён адзначыў, што ў выніку вялікай праведзенай працы ўстаноўлена, што на тэрыторыі вобласці нацысты і іх памагатыя знішчылі часткова або цалкам не менш 1655 сельскіх населеных пунктаў.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама А. С. Маймусаў падкрэсліў важнасць падобных выданняў для патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, а таксама адзначыў вялікую важнасць архіўных першакрыніц у справе захавання гістарычнай праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.