Круглы стол «Захаваем гісторыю разам» ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў і Года гістарычнай памяці, 10 чэрвеня 2022 года ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» адбыўся круглы стол «Захаваем гісторыю разам».

У працы круглага стала прынялі ўдзел: спецыялісты дзяржархіва ў г.Полацку, дзяржаўных устаноў «Верхнядзвінскі раённы архіў», «Наваполацкі гарадскі архіў», «Архіў Полацкага раёна і г. Полацка».

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку Лазаронак Л.У. Людміла Віктараўна пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй архіва, асноўнымі напрамкамі работы архіва, яго фондамі і навукова-даведачным апаратам.

У мультымедыйным суправаджэнні прагучалі цікавыя і пазнавальныя паведамленні: Забагонскай Т. І., дырэктары Верхнядзвінскага раённага архіва, – «Дзяцінства апаленае вайной» (па дакументах Бігосаўскага дзіцячага дома); Пярышкінай Т. М., дырэктара архіва Полацкага раёна і г. Полацка, – «Полацкі тэрытарыяльны архіў: стварэнне, станаўленне»; Бярэзінай А.А., загадчыка аддзела забеспячэння і захаванасці дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку – «Алічбоўванне дакументаў Дзяржархіва ў г.Полацку: Полацкі вопыт»; Дзічкевіч М.М., загадчыка аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку, – «Дзейнасць Полацкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1953-1959 гг.)»; Мазепінай І. А. – загадчыка аддзела фарміравання НАФ Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку – «Гісторыя стараабрадніцтва Полаччыны: ад вытокаў да сучаснасці» і інш.

У завяршэнні мерапрыемства, удзельнікі круглага стала, пажадалі адзін аднаму творчых поспехаў, здароўя і працвітання.