Правядзенне тэматычнай экскурсіі «Знаёмства з архівам»

09 чэрвеня 2022 г. у рамках Міжнароднага тыдня архіваў была праведзена тэматычная экскурсія «Знаёмства з архівам» для навучэнцаў 4-7 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна» і ДУА «Гімназія №6 г. Маладзечна».

Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, правялі майстар-клас па прашыўцы справы. У канцы экскурсіі навучэнцам паказалі сховішча і расказалі аб парадку захоўвання архіўных дакументаў.