ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

9 чэрвеня 2022 года у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню архіваў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых пазнаёміцца з яго дзейнасцю.

У гэты дзень наведвальнікі пазнаёміліся з сапраўднымі матэрыяламі Перапісу насельніцтва 1926 года, архіўнымі дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, жахлівымі фактамі генацыду беларускага народа, убачылі ўнікальную партызанскую картатэку, даведаліся аб складзе дакументаў, якія захоўваюцца, наведалі і азнаёміліся з працай чытальнай залы, архівасховішчаў, атрымалі кансультацыю аб арганізацыі пошуку інфармацыі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., а таксама з гісторыяй станаўлення і развіцця самога архіва ( на выставе, падрыхтаванай да 95-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь). Напрыканцы сустрэчы госці змаглі задаць пытанні і атрымаць адказы спецыялістаў архіва.